Ёлка

Ёлка на Каляды — падзея фантастычная, і няма межаў, каб яе выказаць. Новы год, Каляды, Нараджэнне Хрыстова — яны зліваюцца ў суцэльнае свята, якое чакае кожны чалавек. I кожны мае пра яго свае ўяўленні і спадзяецца, што ў яго жыцці штосьці зменіцца да лепшага. Няма таго чалавека, нават самага шчаслівага на зямлі, які б не марыў аб шчасці большым. Гэтае свята — гісторыя чалавека. Пачатак і канец года. Цяжка зразумець, чаго ў свяце болей — рэальнага ці ірэальнага.

Многія мастакі спрабавалі пластычна перадаць гэта свята выяўленчымі сродкамі. Шмат удач, як і шмат банальных сюжэтаў. Тэма — рэч умоўная, яна належыць да сферы абстрактнага. Распрацаваць сюжэт каляднай ёлкі — па-першае, асэнсаваць меру яго раскрыцця і акрэсліць задачу; па-другое, сфармуляваць неабходнасць вырашэння гэтай тэмы і прынцыповыя адносіны да яе. Да прыкладу, тэма «ёлка»: раннія ўспаміны чалавека (і чалавецтва) — яны засведчаны ў творах мастацтва і літаратуры; фетыш, язычніцкія ўяўленні чалавека; нераскрытая таямніца сувязі свету рэальнага і чарадзейнага; стварэнне свята, магчымасць праявіць свае лепшыя пачуцці і ў адказ атрымаць такія ж; сувязь з прыродай; свет дзяцінства. Для мяне ёлка — знак нечага вельмі важнага і дарагога, глыбокая повязь з дзяцінствам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *