Дыярыуш мастака (1996–2005 гады)
Паўсюль людзі, людзі са сваёй культурай, духоўнасцю, бытам, гісторыяй, нацыянальнай ідэяй, духоўным багаццем і надзеямі на лепшае. Усё як у беларусаў. І не мае аніякага значэння колер скуры, вачэй, валасоў… Ёсць галоўнае — любоў і каханне, надзея і вера.