Россып імгненняў

Ісціна — з’ява абстрактная, і ўсё жыццё чалавек перараджаецца ў сваім пазнанні і разуменні ісціны. Аналізуючы асабістыя жыццёвыя ўражанні, мне становіцца ўсё больш складана рабіць свядомы, мэтанакіраваны выбар паміж замкнёнай засяроджанасцю і паўсядзённай мітуснёй. Ісціна не ёсць нешта канкрэтнае, ісціна ёсць усведамленне, што і як ты робіш.
Толькі што назіраў, як аса валакла сваё яйка, белае, памерам з яе самую. Моцна трымала пад жывоцікам, дапамагала крыламі, рухалася ў сваім накірунку. Правалілася ў яму, накрытую металічнай рашоткай. Доўга шукала выйсце. Знайшла. Вылезла, накіравалася ў густую зеляніну вялікай клумбы. Інстыкт — альбо разумны пачатак? — дае жывой істоце магчымасць ісці шляхам жыцця.

***
Новая рэальнасць — гэта не тое, што мы бачым, гэта тое, што мы ствараем.
Стварыць новую рэальнасць, стварыць канцэпцыю асабістага ўражання.

***
Элементы знакавай сістэмы ў мастацтве абумоўліваюцца спецыфікай надуманага спалучэння пазнаваемых элементаў рэальнага абгрунтавання. Напрыклад, элемент «механізм» — яго спасціжэнне я доўга адкладваў: «механізм» як тэма, як выяўленчы сродак. Рух заканамерна абумоўлены бясконцым пераўтварэннем, і таму надзвычай цяжка засяродзіцца на глыбокім разуменні тэмы. У ранніх творах я пачаў выносіць праз (як) вобразны элемент фрагменты дэталяў, канкрэтных атрыбутаў руху, часу. Кола. Гадзіннік. Металічныя элементы. Я імкнуўся стварыць pyx i ажывіць ва ўяўленні «механізм» як асэнсаваны знак.

*
Чысціня выяўленчай мовы — чысціня знака.

*
Што з’яўляецца мяжою паміж людзьмі? Свядомасць.

*
Мастацтва — гэта не тое, што мы бачым, а тое — што мы думаем.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *