Уражанне раўнавагі, альбо Лесвіца ўверх. Дыярыуш мастака

Віктар Альшэўскі — мастак. Але ён не толькі бачыць, ён чуе, ён валодае пісьменніцкім словам, прымушае суперажываць і думаць. «Уражанне раўнавагі, альбо Лесвіца ўверх» — кніга пра сусвет і мастацкую філасофію, кніга чалавека, які па-свойму ўбачыў і Рым, і Берлін, і Парыж, і Каір, і іншыя гарады і краіны.

Зрэшты, па Альшэўскаму — паўсюль людзі, людзі са сваёй культурай, духоўнасцю, бытам, гісторыяй, нацыянальнай ідэяй, духоўным багаццем і надзеямі на лепшае. Усё як у беларусаў. І не мае аніякага значэння колер скуры, вачэй, валасоў… Ёсць галоўнае — любоў і каханне, надзея і вера.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *