След, нiбы за лодкай…

30 красавіка ў мастацкай галерэi «Мастацтва” Беларускага Саюза мастакоў адкрылася невялікая выстава жывапіcy Віктара Альшэўскага. Але мне хацелася б расказаць пра яго творчасць шырэй.

Віктар Альшэўскі — мастак «новай рэальнасці, абмежаванай у прасторах». Гэта прасторы настальгічнай мінуўшчыны i ілюзорнай будучыні. Разумная арганізацыя прастораў, што хаваюць у сабе бясконцасць. Шлях — да духоўнага Храма, які яшчэ не пабудаваны. Альбо ужо пабудаваны, але мы не ведаем шляху, што вядзе да яго?

Віктар Альшэўскі напружана шукае гэты шлях «новай рэальнасці, у якім арганічна перапляліся сюррэалістычныя рэмінісценцыі i строгі класічны рэалізм, экспрэсіяністычныя экзерсісы i геаметрычныя гучныя лініі, што містычным чынам знітоўваюць энергетычныя кропкі бясконцай жывой матэрыі. Тут боль, роспач суседычаюць з радасцю, самота — з імгненнямі шчасця, прадчуванне чалавечай трагедьі са спакойнай казкай маленства.

У мастаку нібыта жыве адчуванне Сталкера. Не ведаю, ці падабаецца яму творчасць Андрэя Таркоўскага, у якога “усе рэчы — вынайдзеныя”. Але ix звязвае штосьці нябачнае…

Ягоныя невідушчыя з “Тэатра”, ягоны разламаны «да крыві” гранат i леў, які спрабуе вырвацца з клеткі, ягоны Каўчэг, гэты адвечны помнік Сусвету, ягоныя апранутыя ў даспехі рыцары, якія Hiбыта страцілі душы, — усе яны прымушаюць думаць пра крушэнне надзей, пра палёты, што скончваюцца заўчасна.

Я не ведаю, што адчувае Biктар Альшэўскі ў сённяшым нетрывальным свеце. Пачатак канца свету? Не, хутчэй, ён адчувае ў сабе магутнасць будаунка, які разумее, што навокал усё пабудавана не так, як яму хацелася б. Гэта пачуццё чалавека ў маленькім, не па яго памеры пашытым гарнітуры. Адчуванне неразгаданасці жыцця i ягонага драматычнага напружання. Альбо адчуванне салдата, які згyбiў сваю вайсковую частку?

Альшэўскі — салдат памежнай Micii. Ён ідзе па мяжы, не абараняючы Hi той, Hi другой бок. Ён абараняе сябе, сваю творчасць, сваё права бачыць свет такім, якім ён сабе яго ўяўляе. Праз абстрактную фiлacoфiю i творчую фантазію, праз інтуіцыю i гістарычную памяць…

Так, замест памежных слупоў ён будуе свае карціны: «Не хачу Hiкому нічога навязваць”. Напачатку нараджаецца ідэя — «неіснуючы” i чыста пластычны момант, затым да яго далучаецца тая самая інтуіцыя — i ствараецца асяроддзе, што спараджае парадокс: «Раблю тое, што мне спачатку было незразумелым. Тое, што можа прыйсці нават са снабачанняў альбо з няпэуных успамінаў дзяцінства».

Альшэўскі— з шэрага «тайнапісцаў”. Ён — мастак пільны, за iм цягнецца след, нібы за лодкай. І ў сваім жывапісе ён жорсткі, «геаметрычны”, даволі ўніфікаваны, але заўсёды — філасафічны, з «дpyriм» i “трэцім» планамі, са cвaiмi метафарамі i сімваламі, са сваёй строга выверанай эстэтычнай платформай…

Ягоны «Ікар” здзіўляе, уласна кажучы, не старой, як свет, тэмай адвечнага імкнення чалавека да невядомага, але сізіфавай безвыходнасцю чалавечых дзеянняу. Чырвоны, нібыта абпалены агнём, фон, зламаная лесвіца, аголеныя, знясіленыя агромністыя постаці, якія насуперак усяму ўпарта караскаюцца уверх па лесвіцы, Ікар — ixнi лідэр i правадыр, які падае ўніз, — усё гэта ўносіць трывогу, з’яўляючыся законам безнадзейнасці.

Бясконцая наканаванасць Ікаравага лёсу, бясконцая невышчальнасць мары…

Альбо — карціна “Які ўстае»: чалавек спрабуе падняцца на ногі пад цяжарам сабора, які ён сам сабе ўзваліў на плечы. Навошта? Каб icцi далей, у тое святое месца, дзе будзе стаяць гэты храм, i куды, магчыма, прывядзе нас, неразумных i лянівых, шлях…

Biктap Альшэўскі не заціскае сябе у якую-небудзь плынь. Але я б прылічыў ягоную творчасць да постканцэптуалізму: асацыятыўнасць, жорсткая логіка пабудоваў, элемент інтрыгі.

Безумоуна, ягоная творчасць не разлічана на “простага савецкага гледача», на “саўка», выхаванага за паустагоддзя сацрэалізму у духу літаратурна — іллюстрацыйнага успрыняцця жывапісу «як у жыцці”. Паглядзець шыльду з назвай, потым — кінуць noзipк на палатно: ці адпавядае? I — пакрочыць далей…

Творчасць В.Альшэўскага прымушае напружана разважаць, думаць, асэнсоўваць, прыкладаць разумовыя высілкі, каб вызначыць сваё унутранае стауленне да свету мастака. Альшэўскі мае рацыю, калі кажа, што для яго «мастацва заусёды было i будзе мерай чысціні i свабоды духу». Той свабоды духу, якой нам сёння так нестае.