Стружкі
Прыгожая, чырванашчокая, як буйная і падрумяненая на сонцы груша-дуля, малодшая дачка ляснічага, Любка, жыла ў доме насупраць дзедавай сядзібы. З ёй мы весела бавілі час: ганялі курэй, гусей, бегалі адно да аднаго ў госці, вандравалі па выгане, даследавалі вясковую вуліцу. Ёй было пяць, мне на год меней, аднак нашаму сяброўству гэтая розніца ва ўзросце не […]