Фрагменты Вавілонскай вежы. Кападокія
Фрагменты Вавілонскай вежы — спроба аб’яднаць свет, сказаць сучаснікам, як моцна мы звязаны з 6лізкім i далёкім — як у прасторы, так i ў часе. Наколькі людзі i народы ўзаемазалежныя, а час—суцэльная плынь. Я хачу давесці да людзей ідэю: чалавецтва — адна сям’я. Нам трэба жыць ва ўзаемапавазе, памяркоунасці i паразуменні. Захаваць сёння нашу агульную вежу—даць нашчадкам весці яе будаўніцтва далей. Маё разуменне гэтага, спадзяюся, таксама паслужыць цаглінкай для яе. Праз стагоддзі наш вянец стане падмуркам для ўзвядзення новых. Кожнае пакаленне пакідае ў ёй свой інфармацыйны пласт, інтэлектуальны i духоуны скарб, набыты праз пакуты i радасць.
Акрамя знакавых помнікаў архітэктуры, «Фрагменты Вавіонскай вежы» спалучаюць у сабе помнікі культуры ў самым шырокім сэнсе: навукі, музыкі, літаратуры, фотаграфкі, ycix відаў духоунай дзейнасці чалавека на зямлі. Гэта агульная крыніца духоўнай энергіі. У маёй творчасці вежа Вавілона — гэта веды, вопыт, магчымасць яшчэ раз сказаць пра нашу цівілізацыю як непадзельнае, адзінае цэлае культуры i духу чалавецтва. Мы падарожнічаем па краінах свету, пазнаём, захапляемся цудоўнымі помнікамі, часам цудам ацалелымі ix рэшткамі розных эпох i народаў. Такія падарожжы даюць магчымасць глыбей усвядоміць сваю індывідуальнасць, адчуць, што вечнасць — яна тут, побач, i мы — яе сучаснікі i сведкі.
Кападокія!.. Цуд свету! Я ўражаны, паланёны прыгажосцю гэтага краю. Уяўленні нечага падобнага нішто перад рэчаіснай карцінай. Неверагодныя каньёны, бясконцая разнастайнасць вулканічных формаўтварэнняў — i дзіўным чынам чалавек гарманічна ўвайшоў у гэту незвычайную прыроду. Кападокія — горад цудаў. Не, гэта планета цудаў — магчыма, такі пейзаж можна ўбачыць на адной з цудоўных, але недасягальных пакуль планет. Але чаму недасягальных? Уяўленню i думкам чалавека няма мяжы, iм падуладныя любы час i прастора. Вось i цяпер крочу не проста па зямлі, а ў космасе нявызнанай маёй свядомасцю прасторы.
Суладдзе рытмаў формы i святла. Адкрываю для сябе новую цывілізацыю. Але людзі тут жылі задоўга да мяне: паміж тымі, хто першымі ступіў на гэту камяністую, фантастычную глебу, i мною — тысячагоддзь. Тут час матэрыяльны, ён заполнены рухам — пяску, каменю, жывой тканкаю зямлі. Краявіды каньёна Кызылчукур уяўляюць сабою рознакаляровую палітру вялікага, непараўнальнага мастака — самога Госпада Бога. Заварожаны, зачараваны, ты можаш дзівіцца бясконца.
Гёрэмэ, Аўджылар, Каранлык, Токалы, Саклы, Эльмолы, Йыланлы, Чарыклы, Чавушын, Ортахішар, Аванос, Учхішар, Ургюп — гэтыя i іншыя назвы невялікіх паселішчаў гучаць нязвыкла i загадкава для нас. Па сваёй значнасці i велічы ix можна ставіць упоравень з любым гістарычным цудам свету. Kaлі вы былі у Эрмітажы, Луўры, Рыме, Лондане, Нью-Йорку, Пекіне, Токіо, Маскве, Kaipы i ў іншых скарбніцах свету, але не бачылі на свае вочы Кападокію, не перажылі магутнага хвалявання ад сустрэчы з гэтым дыяментам культуры i гісторыі чалавецтва, — вам так i не адкрыюцца карані жыцця, зямной цывілізацыі.
Учнішар — пасяленне з самай высокай кропкай, крапасным бастыёнам, з якога адкрываецца вялікая глыба вулканічнай пароды. Яна у такім выглядзе некалі была выкінута вулканам i застыла навечна. Стагоддзямі вятры, дажджы шліфавалі яе, як дасканалы скульптар, ператваралі ў шэдэўр. Свой унёсак у гэту справу зpa6iў i чалавек. Дзівосная па сваёй прыгажосці крэпасць-камень раздзялілася на дзве часткі, бо, відаць, калі чалавек дакрануўся да гэтай вялікай глыбы — нарадзіўся палац. Неверагодна адшліфаваныя формы пясчаніку, разнастайныя па колеры, з пастэльнымі адценнямі ад чыста белага да чорнага. Прырода i чалавек стварылі фантастычную архтэетуру. Магу ўявіць, якія пачуцці axaпілі Aнтоніо Гаудзі, іспанскага архітэктара, калі ён убачыў гэты цуд. Практычна ўся яго архітэктура, пластыка i кампазіцыйныя суадносіны, колер, вонкавыя формы паўтараюць вобразы Kападокіі.
Высокія сталактытавыя люстэркавыя адбіткі нагадваюць вежы, мінарэты. «Г’ёр эмi» — «няхай ніхтo не бачыць» — даліна, дзе некалі хрысціяне хаваліся ад арабаў. Яе назва дайшла да нас як Гёрэмэ. Разнастайнасць скальнай архітэктуры. Тут, у каменных сутарэннях гор, размясціліся хрысціянскія цэрквы. 3 VI па IX стагоддзе гэта даліна налічвала каля тысячы хрысціянскіх храмаў. Адсюль узносіліся высока ў неба, да Гасподняга Прастола i слыху маленні Ягоных дзяцей. Цэрквы Святога Паўла, Маці Божай Прачыстай Дзевы Марыі, Цёмная царква, царква Юсуфа Коча, Эль Назара i іншыя, іншыя, іншыя…
Pacкопкі старажытнай Кападокіі сведчаць, што тут жылі людзі i раней, да хрысціян. Фрагменты paннix цывілізацый археолагі адносяць далёка за межы IV тысячагоддзя да н. э.
Тут некалі узнікла магутная Хіціцкая дзяржава са сталіцай Хатушаш. Яна аслабела пасля 1200 года да н. э., калі пачаліся рэгулярныя набегі на Анатолію захопнікаў. У VIII стагрддзі да н.э. сюды прыходзяць з Еўропы, праз Басфор, фрыгійцы. Герадот піша, што спачатку ix тут называлі «брыг» або «брыгес». 3 VI стагоддзя н.э. Кападокія знаходзілася над уплывам персаў, яны называлі гэты край «краінай цудоўных коней».
У 333 годзе да н.э. Кападокія ўвайшла ў імперыю Аляксандра Македонскага. Кароль Арыярэфес I пашырыў яе межы да Чорнага мора на поўначы i да paкi Еўфрат на ўсходзе. Пры Kapaлi Арыярэфесу V тут пасяляюцца грэчаскія майстры мастацтваў i вучоныя — i эліністычная культура становіцца пануючай. Пазней Кападокія падпадае пад уплыў Рыма.
Кападокія дала хрысціянскаму свету такіх рэлігійных дзеячаў, як святы Рыгор з Назіянзоса, святы Рыгор з Hiсы i святы Васіль. Хрысціянства хутка распаўсюджвалася ў розных рэгіёнах i краінах. Кападоюя стала адным з я го цэнтрау.
Першымі культавымі пабудовамі хрысціян тут былі манастыры. Яны не вызначаліся яркай архітэктурай. Месцы богаслужэння размяшчаліся ў цяснінах i іншых цяжкадаступных мясцінах. Рымскi iмператар Канстанцін спыніў ганенні на хрысціян, даў iм свабоду дзеянняў, а сталіцу сваёй дзяржавы перанёс у Візантыю (Стамбул). Хрысціянская царква Кападокіі ўвайшла ў Візантыйскую патрыярхію. У VIII—XIII стагоддзях будуецца шмат храмаў, яны прыгожа распісваюцца фрэскамі — гэта час самых прыгожых цэркваў i pocпicaў візантыйскага перыяду. Колькі ў Кападокіі цэркваў, капліц, манаскіх келляў — ніхто яшчэ дакладна не падлічыў. Мяркуюць, што больш за 400 культавых пабудоў знаходзіцца ў не надта вялікай па плошчы даліне Аўджылар, дзе Гёрэмэ — адзін з буйнейшых цэнтраў хрысціянства ў IV—X стагоддзях. Сёння для сусветнай культуры захаваліся i адкрыты жамчужаны манументальнага мастацтва IX—XIII стагоддзяў: Эль Назар, Чарыклы, Юсуфа Коча, Саклы, Токалы, Цёмная царква Каралык, царква Маці Божай Марьі, цэрквы Йыланлы (са змяёй), Эль Малы (з яблыкам) і Святога Тэадора. У гэтых загадкавых, таямнічых, высечаных у скале памяшканнях з калонамі арачнай і купальнай сістэмы звязаны паміж сабой пераходамі маленьеія i вялікія падземныя цэркаўкі. Усе сцены і столь распісаны фрэскамі розных перыядаў, розных стыляў — ад простых арнаментальна-геаметрычных матываў да складаных мнагапланавых кампазіцый, выкананых прафесійнымі візантыйскімі мастакамі і іншымі аўтарскімі калектывамі.
Першая сустрэча дорыць адчуванне пяшчоты, цеплыні, дабрыні, непарушнага спакою i глыбокага філасофскага разважання. Строгасць абмежаванай палітры і змястоўная прыгажосць колеру, тонкая колеравая пластыка і гармонія чыстых, адкрытых фарбаў, вытанчаная прыгажосць колеравага вырашэння. Легка нанесеныя слаі жывапіснай тканіны прасвечваюцца наскрозь, ствараюць глыбіню колеру і дазваляюць прачытанне кожнага слоя фарбы. Лёгкая мадэліроўка вобразаў-лікау, рук, дынаміка руху, графіка ліній і святлаценяў — усё ўзмацняе і падкрэслівае напружанне сюжэта. Мяккае святло i азарэнне сустрэчы з жывымі, прыгожымі, мудрымі вачыма, у якіх адбітак вечнай і спакойнай Боскай велічы, дзе спыняецца канфлікт паміж жорсткасцю і чалавекалюбствам, дзе пануюць замшаванасць, пяшчотная цеплыня і спагада да болю чалавека. Гэта свет, у якім захаваўся духоўны пласт перажыванняў чалавека, а рэальнае жыццё пераплялося з космасам духу і Боскай ісціны.
Мая свядомасць прыкавана думкамі i пачуццямі да гэтых грандыёзных для ўспрыняцця чалавека фрэсак, прасякнутых святлом. Не перастаеш захапляцца тонкім каларыстычным мысленнем і духоўнай свабодай. Дакладнасць малюнка гарманіруе з пачуццёвасцю колеру, дасканалая форма — з глыбінёю разумных прыгожых вялікіх вачэй, падоўжанымі аваламі твараў, арыстакратычнай вытанчанасцю фігур, рухаў і жэстаў. Уражвае малюнак стылізаваных драпіровак, якія перадаюць форму і дынаміку рухаў анёлаў і апосталаў. Лёгкасць і віртуознасць пэндзля, які імкліва ідзе ўслед за формай i ўпэўнена ажыўляе колерам абліччы святых, — дыханне часу спыняецца ў Боскай велічы I прыгажосці.
Калі зарадзіўся іслам, гісторыя сведчыць, што мусульмане i хрысціяне мірна суседнічалі, жылі дружна. Асманская дзяржава набірала сілу. Анатолія, а ў яе складзе i Кападокія атрымалі новых гаспадароў. Хрысціянскія абшчыны трапілі не ў лепшае становішча, але працягвалі існаваць. I толькі ў 1924 годзе апошняя хрысціянская абшчына ў Кападокіі знікае, пакінуўшы будучыні свае духоуныя і культурныя скарбы.
Не мае аналагаў у свеце прыродная прыгажосць Кападокіі. У сутворчасці з прыродай хрысціяне ўзвялі фантастычныя скальныя цэрквы, pacпісалі іx цудоўнымі фрэскамі на біблейскія сюжэты з жыццяпісам Icyca Хрыста, Маці Божай Прачыстай Дзевы Марыі, святых. Падземныя гарады Неўшыхір, Каймаклы, Дзерынкую, Озканак, Татларын і іншыя (сёння налічваецца больш за 200 паселішчаў) захоўваюць таямніцу тысячагоддзяў. Яны былі для хрысціян і месцам богаслужэнняў, і прытулкам, дзе хрысціяне ратаваліся ад набегаў ворагаў. Кападокію па праву называюць восьмым цудам свету.