«Лісты часу» Віктара Альшэўскага
Вестка аб тым, што ў Светлагорскай карціннай галерэi «Традыцыя» імя Германа Пранішнікава мастак Biктар Альшэўскі паказвае свае творы двух апошніх гадоў пад назвай «Лісты часу», прывяла сюды столькі аматараў выяўленчага мастацтва, што цеснаватымi аказаліся ўсе яе чатыры залы. Многія светлагорцы ўдзячна памяталi выставу гэтага слыннага майстра, што адбылася тут яшчэ ў 1997 годзе. 3 таго часу яны ўжо проста не маглі застацца абыякавымі да яго творчасці.
Яркія, метафарычныя, фрагментарныя i ў той жа час вeльмi цэласныя не толью па каларыце i пластычнай завершанасці карціны Альшэўскага выклiкaлi тaкія асацыяцыі, якія можна зразумець менавiтa ў кантэксце лепшых узораў сусветнага выяуленчага мастацтва, фiлacoфii i літаратуры. Для мяне асабіста з’явілася яшчэ адна магчымасць пераканацца ў тым, што гэты мастак вeльмi адпавядае свaiм творам: i рамантычнай узнёсласцю, i нейкай асабліва далікатнай інтэлегентнасцю, і нават далёкім ад нас рыцарствам. Іншы раз здаецца, што ён малюе ілюзіі альбо свае ўражанні ад ix. Пры гэтым яго творы набываюць такую фрагментарную канкрэтнасць, якая ўжо зyciм нечакана спалучае ix з традыцыямі класічнага рэалізму. Каб пераканацца ў гэтым, варта паглядзець на шмaтлiкiя партрэты, выявы птушак, жывёл, абрысы apxiтэктурных збудаванняў…
— Выстава “Лісты часу”, — сказаў Віктар Уладзіміравіч,— пэўным чынам увасабляе пошукі новых выявленных магчымасцей i фармальных канцэпцый. “Лісты часу” — гэта тая ідэя, якая дазваляе аб’яднаць (i не толькі рэтраспектыўна) мае лепшыя творы. Тут карціны, ягія выклікаюць асацыяцыі са старажытнымі манускрыптамі з сучаснымі мастацшмі ўражаннямі ад нашых родных мясцін i кpaiн, дзе мне давялося пабываць. Я маю на ўвазе перш за усё Італію, Францыю, Егіпет.
Невыпадкова, што ў назвах карцін часта паўтараецца слова “канверт”: “Канверт успамінаў з Багданава для спадара Эдварда Рушчыца”, “Тры канверты”… Але нават тады, калі ў назве адсутнічае гэтае слова, мы бачым у творах Альшэўскага фрагментарна або i больш акрэслена тыя ж канверты. Яны, як i вобраз гадзнніка, паутараюцца скразным сюжэтам цi не ва ўсёй светлагорскай экспазіцыі. Шматзначным падтэкстам вызначаюцца тыя карціны, як “Рух свядомасці”, “Імгненне у прасторы”, “Кветкі для мужчыны” (прысвячэнне Сальвадору Далі). Да таго ж, яны вельмі маляўнічыя, асабліва ў партрэтных выявах. Арыгінальны пошукам новых фарматаў — трыпціх “Купал-І”. Мяккім лірызмам радуе карціна “Імгненне”: класічна прыгожы партрэт жанчыны, што п’е шампанскае з празрыстага фужэра, на які на імгненне i прысела страказа…
Своесаблівым цэнтрам экспазіцыі стаў трыпціх “Ніць Арыядны”. Віктар Альшэўскі па-свойму ўваcoбiў грэчаскі міф аб афінскім гepoi Tэcei, што зa6iy страшэннага Мінатаўра. Мы бачым ycix герояу гэтага міфа. Бачым i сумна вядомы лабірынт, з якога не было выратавальнага выйсця, i прыгажуню Арыядну ля ўваходу i выхаду з лабірынта. Вядома ж, яна трымае ў pукax славуты клубок нітак…

